Мэтай мерапрыемстваў, якія прайшлі сення з’яўляецца развіцце маўленчай культуры, пашырэнне ведаў пра жыцце і творчасць Максіма Багдановіча, выхаванне пачуцця любові і павагі да беларускай мовы. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Беларуская вышыванка» і акцыі «Гавары са мной па-беларуску», дзе яны хутка перакладалі словы, састаўлялі прыказкі. У гульні «Усявед» перамагла каманда «Разумнікі». Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі правільна абазначыць часткі твару на беларускай мове. Дзеці не засталіся абыякавымі да вершаў нашага цудоўнага земляка М.Багдановіча, ўдзельнічая ў літаратурнай кампазіцыі «Будзь жа век малады…» Таксама дзеці наведалі музей ваеннай формы і воінскай славы ў в/ч 33933.
Глядзіце астатнія фатаздымкі па спасылцы.