Намінацыя "Шляхамі першадрукара"
“Свет Францыска Скарыны” – віртуальны альбом-падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю першадрукара, выкананы пры дапамозе сервісаў WEB-2.0 (Google карта).
Намінацыя "Калекцыянер.net"
«Увекавечаны часам» — віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны.
Намінацыя "Эпоха творцы"
«Францыск Скарына: эпоха творцы» — віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху: эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы.